Ізраільская агенцыя міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне развіцця MASHAV прапануе міжнародны курс на тэму “Выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій для падтрымкі прадпрымальніцтва жанчын”.
Перыяд: 28 траўня – 17 чэрвеня 2017 года.
Мэта праграмы – забяспечыць гендарную роўнасць і ўстойлівае эканамічнае развіццё шляхам вывучэння магчымасці выкарыстоўваць ІКТ у малым бізнэсе, стварыць і замацаваць патэнцыял, а таксама прадаставіць падтрымку, мэнэджарскія інструменты па выкарыстанні ІКТ для жанчын-прадпрымальніц.
Асноўныя тэмы:
- мэты ўстойлівага развіцця і яго ўплыў на малы бізнэс;
- аналіз ролі ІКТ і сацыяльных сетак у кіраванні малым бізнэсам;
- стан прадпрымальніц у час хуткіх глабальных перамен;
- кіраванне праектамі як інструмент кіравання бізнэсам;
- сістэмы падтрымкі мікра- і малога прадпрымальніцтва ў Ізраілі, уключаючы тэхналагічныя інкубатары;
- псіхалогія як інструмент паспяховых бізнэс-стасункаў;
- сесіі па абмене досведам сярод удзельніц.
Праграма прадугледжвае навучальныя візіты ва ўстановы падтрымкі малых бізнэсаў і малыя прадпрыемствы, якімі кіруюць жанчыны.
Па заканчэнні курсу ад удзельніц чакаюць практычных прапаноў ці інавацыйныя ідэі па тэме праграмы, якія могуць быць увасобленыя ў Беларусі.
Да ўдзелу запрашаюцца як жанчыны, так і мужчыны ва ўзросце ад 30 да 55 гадоў, якія працуюць у дзяржаўных установах, асацыяцыях дзелавых жанчын ці якія займаюцца мікракрэдытамі, падтрымкай і развіццём малога бізнэсу.
Як падацца
Знайсці форму заяўкі можна па спасылцы. У запоўненым выглядзе разам з медыцынскім бланкам яе неабходна даслаць у бліжэйшае прадстаўніцтва (амбасаду) Ізраіля, а таксама Кацярыне Рудэнка Katerina@mctc.org.il.
Фінансавыя ўмовы
MASHAV прапануе абмежаваную колькасць стыпендый. Стыпендыя пакрывае кошт навучання, пражывання, страховання і трансфер з/да аэрапорту. Кошт пералёту ўдзельнікі пакрываюць самастойна.
Дэдлайн – 1 сакавіка 2017 года.
Падрабязней – па спасылцы.