Міжнародны летнік пра дыялог культур

Міжнародны моладзевы летнік «Дыялог» будзе праходзіць з 4 па 8 жніўня 2019 года ў Калужскай вобласці на базе этнаграфічнага парка-музея «ЭТНОМИР».

Міжнародны моладзевы летнік «Дыялог» адбудзецца ў дзесяты раз і збярэ больш за 150 удзельнікаў – прадстаўнікоў і прадстаўніц моладзевых і этнакультурных арганізацый з розных суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, удзельнікаў з дзяржаў-членаў Еўрапейскай Культурнай Канвенцыі і дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаваў, якія актыўна ўцягнутыя ў рэалізацыю міжнародных і міжнацыянальных моладзевых праектаў.

Мэта летніка – павышэнне якасці дзейнасці моладзевых арганізацый і актывістаў па тэматыцы міжкультурнага дыялогу з мэтай узмацнення іх ролі для ўмацавання міру і процідзеяння экстрэмізму, дыскрымінацыі і эксклюзіі ў сучасным грамадстве.

Для ўдзелу неабходна:

  • быць ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў (выключэння могуць быць разгледжаны ў адмысловым парадку);
  • пражываць у Расійскай Федэрацыі або на тэрыторыі адной з краін Еўрапейскай Культурнай Канвенцыi або Садружнасці Незалежных Дзяржаваў;
  • быць лідэрамі моладзевых або этнакультурных арганізацый, кіраўнікамі моладзевых праектаў або моладзевымі работнікамі, прадстаўнікамі органаў моладзевага самакіравання, прадстаўнікамі студэнцкіх саюзаў, прадстаўнікамі валанцёрскага руху, спецыялістамі дзяржаўных муніцыпальных устаноў, маладымі спецыялістамі або даследчыкамі, чыя дзейнасць напрамую звязаная з развіццём міжкультурнага дыялогу;
  • мець магчымасць працаваць на рускай мове;
  • быць матываванымі прымаць актыўны ўдзел у летніка і быць уцягнутымі ў адукацыйны працэс;
  • быць зацікаўленымі ў развіцці міжкультурнага дыялогу;
  • быць гатовымі весці працу па распаўсюджванню і прымнажэнню атрыманых час летніка ведаў;
  • быць гатовымі прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах, запланаваных у межах праграмы летніка.

Фінансавыя ўмовы: арганізатары прадстаўляюць трансфер з Масквы да месца правядзення летніка, харчаванне і пражыванне. Прадугледжана 25 стыпендый на пакрыццё міжнародных выдаткаў на праезд да Масквы.

Падаць заяўку можна па спасылцы, а падрабязнасці знайсці тут. 

Дэдлайн: 25 чэрвеня 2019, 15.00 СET