European Minority Youth Network сумесна з Грамадзянскім Форумам запрашаюць да ўдзела ў праекце «Моладзь для моладзі: развіццё талерантнасці і міжкультурнага дыялогу!».
Калі: 3-9 красавіка 2019.
Дзе: Кіеў, Украіна.
Праект складаецца з навучальнага семінара ў Кіеве, а таксама рэалізацыі рэгіянальнай актыўнасці, якая адпавядае мэтам і задачам праекта:
- развіць кампетэнцыі і веды ў галіне міжкультурнай адукацыі;
- распрацаваць праграму мерапрыемстваў па выхаванню талерантнасці і міжкультурнаму навучанню.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост ад 18 да 30 гадоў (магчымы абгрунтаваныя выключэнні);
- вопыт і жаданне працы ў тэме праекта;
- здольнасць ўзаемадзейнічаць на працоўнай мове праекта (руская).
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары цалкам пакрываюць выдаткі на харчаванне і пражыванне, а таксама на праезд – пры ўмове выкарыстання эканамічных відаў транспарту (аўтобус, цягнік (плацкарт)). Ўзнос ўдзелу складае 20 беларускіх рублёў для не чальцоў «Грамадзянскага Форуму», 10 рублёў – для чальцоў.
Дэдлайн падачы заяўкі – 2 сакавіка 2019 года.
Больша падрабязнасцей па спасылцы.