Міжнародны студэнцкі фестываль у Грайфсвальдзе зноў аб’яднае 150 маладых людзей з усяго свету, каб прыняць удзел у яскравай займальнай і насычанай праграме, поўнай тэматычных і культурных падзей.
Калі: 5-13 чэрвеня 2020 г.
На працягу 9 дзён удзельнікі будуць прымаць удзел у варкшопах, дыскусіях лекцыях і культурных мерапрыемствах, прысвечаных тэме: “From Ego to Echo – Creating Ideas for Collective Change“.
Падчас лекцый і варкшопаў удзельнікі разгледзяць актуальныя і вострыя сацыяльныя, эканамічныя, палітычныя і экалагічныя праблемы і шляхі вырашэння іх. Яны таксама абмяркуюць важнасць актывізму і ацэняць уплыў кожнай і кожнага з нас на грамадства.
А па вечарах ўдзельнікі будуць збірацца разам, каб атрымаць асалоду ад выдатнай культурнай праграмы, якая будзе ўключаць: паказ фільмаў, вечарынкі, канцэрты і многае іншае.
Падаць заяўку можна тут. Дэдлайн – 15 снежня 2019 года.
Дадатковая інфармацыя пра фестываль размешчаная на сайце падзеі.