Міжнародны студэнцкі тыдзень вітае ў Белградзе

Марыце пра незабыўнае лета побач з аднадумцамі з ўсяго свету? Міжнародны студэнцкі тыдзень у Белградзе – найлепшая для гэтага магчымасць!

Калі: 16-24 ліпеня 2017 года.
Дзе: Белград, Сербія.

Міжнародны студэнцкі тыдзень у Белградзе (ISWiB) – гэта адукацыйны і культурны фестываль, які цягнецца 8 дзён. За гэты час вы атрымаеце магчымасць не толькі пазнаёміцца са сталіцай Сербіі, але і паўдзельнічаць у разнастайных варкшопах, прысвечаных праблемам сучаснага грамадства, з выкарыстаннем розных метадаў: музыкі, фатаграфіі, публічнага выступу, ландшафтнага дызайну, йогі, IT-тэхналогій ды іншых.

Апроч гэтага, фестываль стане выдатнай нагодай для таго, каб абмяняцца ідэямі і перакананнямі са сваімі калегамі з усяго свету, у якім няма перадузятасці, мовы варожасці, гвалту і ксенафобіі, а таксама занэнворкіцца з кампетэнтнымі экспертамі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць студэнтам альбо нядаўнім выпускніком;
  • узрост – 18-30 гадоў.

Фінансавыя ўмовы

Унёсак за ўдзел складае 150 еўра. Гэтая сума ўключае выдаткі на пражыванне, харчаванне (3 разы на дзень), варкшопы, сертыфікат і цішотку.

Выдаткі на праезд і візу ўдзельнікі пераймаюць на сябе.

Як падацца

Працэс падачы заяўкі складаецца з двух этапаў. Першы – запаўненне анлайн-аплікацыі па спасылцы. Другі – скайп-інтэрв’ю.

Дэдлайн – 28 лютага 2017 года.

Контактны імэйл – office@iswib.org.

Падрабязнасці – на афіцыйным сайце.