Моладзевым работнікам, трэнерам і праектным менеджэрам прапануюць адначасова даведацца больш пра нефармальную адукацыя і спазнаць культуру Партугаліі.
Калі: 5-10 красавіка 2017. Дзе: Жанэйру-дэ-Сіма, Партугалія.
Дзеля чаго патрэбен гэты курс?
- Прааналізаваць ролю нефармальнай адукацыі ў розных краінах Еўропы;
- Абмеркаваць еўрапейскую стратэгію нефармальнай адукацыі;
- Пачаць барацьбу з распаўсюдам спажывецкага падыходу ў моладзі;
- Даследаваць значэнні і ролі розных адукацыйных падыходаў і метадаў;
- Змяніць штодзённыя практыкі працы з моладдзю;
- Зразумець прынцыпы навучання і нефармальнай адукацыі ў рамках праграмы Youth in Action;
- Адчуць партугальскую культуру праз актыўнае ўзаемадзеянне з мясцовымі суполкамі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост ад 18 гадоў;
- добрае валоданне ангельскай мовай;
- удзел у жыцці моладзі.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне (у мясцовай вёсцы), транспарт, візу і гэтак далей. Удзельнікам трэба будзе заплаціць арганізацыйны ўнёсак (адрозніваецца ў залежнасці ад краіны).
Дэдлайн пдачы заяўкі – 29 студзеня 2017.