БАСС І Erasmus+ ладзяць шматэтапны міжнародны трэнінг-курс “Моладзь і свет. Умацаванне патэнцыялу моладзі для пабудовы свету”.
Праект накіраваны на развіццё патэнцыялу моладзі і маладых лідараў у вырашэнні праблем супольнасці распрацоўкі іннавацыйных падыходаў і канкрэтных ініцыятыў ва ўласных праектах. Асноўнымі тэмамі праекта таксама з’яўляюцца пашырэнне правоў і магчымасцяў моладзі, мірабудаўніцтва, трансфармацыя канфліктаў і інш.
Дзейнасць у рамках праекта і тэрміны:
1 этап: Анлайн-курс
Асноўныя тэмы курсу – пашырэнне правоў і магчымасцяў моладзі, мірабудаўніцтва.
Калі: красавік 2018, курс разлічаны на 4-6 тыдняў, займае 2-3 гадзіны штотыдзень.
2 этап: Практычны трэнінг
Калі: 14-22 траўня, Арменія.
3 этап: Анлайн-курс
Падрыхтоўка да другога навучальнага курса
Калі: ліпень 2018- верасень 2018.
4 этап: Практычны трэнінг у Грузіі
Асноўная мэта дадзенага трэнінгу – паглыбіць веды ў частцы мiрабудаўнiчых падыходаў, у выкарыстанні практычных ведаў для распрацоўкі праектаў. Распрацоўка ідэй для праектаў, а таксама наступнае прымяненне іх на мясцовым узроўні.
Калі: 1-9 кастрычніка 2018
5 этап: Мерапрыемствы ў рамках ініцыятыў, якія былі распрацаваны
Калі: лістапад-снежань 2018.
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
- базавыя веды ў галіне мірабудаўніцтва і сацыяльнай трансфармацыі;
- вопыт працы ў НДА, якая працуе з моладдзю;
- каардынацыя і / або правядзенне мясцовай або міжнароднай сацыяльнай ініцыятывы;
- добрае валоданне ангельскай мовай;
- жаданне і матывацыя ўдзельнічаць у дадзеным праекце.
Фінансавыя ўмовы
Пражыванне, харчаванне, пералёт цалкам пакрываюцца арганізатарамі.
Дэдлайн падачы заяўкі – 27 лютага 2018 года.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па мэйлу juliadobyshuk@gmail.com