AEGEE-Ерэван разам з Пражскім грамадзянскім цэнтрам запрашаюць 50 актыўных маладых людзей з краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, якія змяняюць жыццё ва ўласнай краіне, да ўдзелу ў форуме “Моладзь: трэнды і лідары”. Мэта мерапрыемства – абмен досведам моладзевай працы і залучэння моладзі ў інавацыйныя праекты.
Патрабаванні да кандыдатаў(к)
Форум “Моладзь: трэнды і лідары” чакае вас, калі вы:
- Кіраўнік(ца)/сябра моладзевай арганізацы альбо каардынатар(ка) праекта, звязанага з доўгатэрміновым станоўчым уздзеяннем на мясцовую моладзь і студэнтаў;
- Лідар(ка) меркаванняў: не з’яўляецеся сябрам НКА, але шмат сутыкаецеся з моладзю ў сваёй працы, дзеяннях і камунікацыях;
- Кіруеце папулярнымі і ўплывовымі сервісамі ў сацсетках.
Фінансавыя ўмовы:
Арганізатары аплачваюць выдаткі, звязаныя з удзелам у мерапрыемстве.
Як падацца:
Каб стаць удзельнікам форума, неабходна запоўніць заяўку тут. Дэдлайн заявак – 6 кастрычніка 2018 года.
Падрабязней пра форум “Моладзь: трэнды і лідары” – тут.