2-4 сакавіка 2016 года Еўрапейскі парламент у Бруселі запрашае на форум “Моладзь за гендарную роўнасць 2016“.
Вітаюцца маладыя людзі ва ўзросце 18-25 гадоў з краін Еўразвязу і краін-суседзяў ЕЗ.
Удзельнікі мерапрыемства змогуць набыць новыя кантакты і абмяняцца досведам па рэалізацыі праектаў у сферы гендарнай роўнасці.
У форуме возьмуць удзел 25 прадстаўнікоў краін ЕЗ і 5 грамадзян з краін-суседзяў Еўразвяза. Падчас мерапрыемства яны сустрэнуцца з экспертамі і прафесіяналамі.
Тэмы форуму:
- інклюзіўная Еўропа для кожнага;
- сэксуальнае і рэпрадуктыўнае здароўе і правы;
- гвалт супраць жанчын;
- правы ЛГБТ;
- эканамічная незалежнасць;
- супрацьстаянне антыгендарнаму і антыфеміністычнаму руху.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- матываванасць і дзейнасць у сферы гендарнай роўнасці і правоў жанчын;
- добрыя камунікацыйныя якасці;
- веданне ангельскай мовы і інш.
Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць выдаткі на візу, падарожжа і пражыванне.
З дадатковымі пытаннямі можна ліставаць на е-мэйл s-d.genderequal@ep.europa.eu.
Дэдлайн – 17 студзеня 2016 года.
Дадатковая інфармацыя тут.