New Faces шукаюць удзельнікаў на моладзевы абмен у Харкаве.
Калі: 26 кастрычніка – 3 лістапада 2018 года.
Дзе: Харкаў, Украіна.
Гэты праект дапаможа знайсці адказ на пытанне “Як прасоўваць моладзевую працу?” і палепшыць веды наконт моладзевай працы і нефармальнай адукацыі.
Мэты гэтага абмену:
- стымуляваць і ўзмацніць інтэграцыю нефармальнай і фармальнай адукацыі ва ўніверсітэтах за кошт стварэння сертыфікаванага курса па міжнародных моладзевых даследаваннях;
- навесці масты паміж фармальнай і нефармальнай адукацыяй, моладзевай палітыкай і практыкай для таго, каб развіць інавацыйны патэнцыял для павышэння якасці адукацыйнага і сацыяльнага абслугоўвання моладзі у Еўропе, павысіць гнуткасць кар’еры і мабільнасці;
- прасоўваць міжнароднае прызнанне моладзевай працы і нефармальнай адукацыі.
Патрабаванні да кандыдатаў: (4 чалавекі (18-30 гадоў) + лідар (20+))
- цікавасць да тэмы моладзевых абменаў;
- матывацыя да асабістага і прафесійнага развіцця;
- здольнасць і зацікаўленасць у тым, каб памнажаць вынікі і метадалогію праекта;
- добра валодаць ангельскай мовай.
Лідар (узрост – 20+) павінен:
- добра валодаць ангельскай мовай і быць гатовым працаваць 8 гадзін на дзень;
- браць удзел у працы з моладдзю на мясцовым / нацыянальным узроўні і мець высокую матывацыю да ўдзелу;
- умець выкарыстоўваць метады нефармальнай адукацыі.
Фінансавыя ўмовы
Выдаткі на транспарт вяртаюцца ў памеры 100 %. Пражыванне і харчаванне забяспечваюцца арганізатарамі. Унёсак за ўдзел 25 еўра.
Больш падрабязнасцей знойдзеце тут і тут.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 19 верасня 2018 года.