Фонд “Добрая воля” шукае пяць беларусаў для ўдзелу ў экалагічным моладзевым праекце ў Грэцыі.
Калі: 1 – 9 верасня 2019 года.
Дзе: Paranesti, Drama, Грэцыя.
Моладзевы абмен “Е+ for Environment” прысвечаны адукацыі аб навакольным асяроддзі, устойліваму развіццю і актыўнаму грамадзянству.
Праект збярэ 36 маладых людзей з сямі розных краінаў: Грэцыі, Латвіі, Беларусі, Румыніі, Чэхіі, Іспаніі і Сербіі.
Працоўная мова – ангельская.
Праект мае наступныя мэты:
- падвысіць інфармаванасць удзельнікаў і мясцовай супольнасці пра экалагічную адукацыю і ўстойлівае развіццё;
- даць магчымасць маладым людзям пазнаёміцца з інструментамі і метадамі нефармальнай адукацыі, даведацца аб уплыве на навакольнае асяроддзе;
- заахвоціць зрабіць свой унёсак у прызнанне нефармальнай адукацыі ў якасці асноўнага інструмента для развіцця навыкаў моладзі;
- паспрыяць міжкультурнаму дыялогу, паразуменню і супрацоўніцтву з маладымі людзьмі з іншай культурай.
Месца правядзення моладзевага абмену – мясцовасць Паранэсці ў рэгіёне Драма ў Грэцыі. Рэгіён славіцца прыроднымі краявідамі – горнымі рэчкамі і вадаёмамі сярод лясоў.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – ад 18 да 30 гадоў;
- досвед працы з экалагічнай тэмай;
- жаданне атрымаць веды і навыкі па тэме;
- валоданне ангельскай мовай.
Каб падацца, неабходна запоўніць анкету па спасылцы.
Фінансавыя ўмовы
Пражыванне і харчаванне забяспечваюцца арганізатарамі. Выдаткі на дарогу вяртаюцца не цалкам. Рэгістрацыйны ўнёсак – 40 еўра;
Дэдлайн – 9 ліпеня 2019 года.