New Faces шукаюць шэсць беларусаў – пяць удзельнікаў і аднаго лідара групы – на моладзевы абмен “Міжкультурнае навучанне з дапамогай мастацтва” .
Калі: 6-15 снежня 2018 года.
Дзе: Паралімні, Кіпр.
Для ўдзелу шукаюцца пяць беларусаў ва ўзросце 18-30 гадоў і адзін – ад 20 гадоў (ён ці яна будзе груп-лідарам).
Праект створаны для 40 удзельнікаў і 8 груп-лідараў з Кіпра, Балгарыі, Арменіі, Беларусі, Украіны, Сербіі, Грэцыі і Турцыі для сумеснай працы ў планаванні, імплементацыі, рэфлексіі, развіцці моцы мастацтва для міжкультурнага навучання.
Задачы праекта:
- прапаноўваць і дзяліцца арт-актыўнасцямі, скіраванымі на міжкультурнае навучанне і сацыяльную інклюзію;
- матываваць моладзь да супрацоўніцтва з дапамогай арт-актыўнасцей;
- палепшыць развіццё ключавых кампетэнцый (сацыяльных, міжкультурных, моўных і г.д.);
- падвыціць самаўпэўненасць і натхніць моладзь удзельнічаць у большай колькасці міжнародных праектаў;
- стварыць відэа, буклеты, а таксама ўсталяваць сяброўскія і партнёрскія стасункі.
Каб стаць адным з удзельнікаў, неабходна мець навыкі альбо экспертызу ў наступных галінах:
- мастацтва;
- спорт (баскетбол, валейбол, гандбол);
- арт-тэрапія;
- іканаграфія, графіці і г.д.;
- тэатр;
- музыка,
а таксама мець невялікі альбо наогул не мець досведа ў міжнародных трэнінгах.
Яшчэ з патрабаванняў – добра валодаць ангельскай мовай, быць сябрам арганізацыі “New Faces”, а таксама мець жаданне пашыраць вынікі моладзевага абмену.
Больш пра праект можна пачытаць тут.
Фінансавыя ўмовы
Выдаткі на праезд пакрываюцца ў памеры 360 еўра. Пражыванне і харчаванне цалкам аплочваюцца арганізатарамі.
Падаць заяўку можна тут.
Дэдлайн – 23 верасня 2018 года.