Карыстаецеся укантакце альбо фэйсбукам? Можа маеце свой акаўнт на youtube? Хочаце выкарыстоўваць свае ўменні для валанцёрства? Калі так, то моладзевы абмен “Сацыяльныя медыя: магчмасць ці пагроза?” для вас!
Сустрэча прысвечаная развіццю ўменняў выкарыстання сацыяльных медыя, здабыццю навыкаў свядомага і прадуктыўнага карыстання сецівам (інтэрнэтам), навыкам актыўнай грамадзянскай пазіцыі, прынцыпам дэмакратыі.
Крытэры адбору:
- веданне ангельскай мовы на камунікатыўным узроўні;
- унясенне залогу за білет у памеры 100 еўра (вяртаецца пасля праекта)
- наведванне арганізацыйных сустрэч перад моладзевым абменам (абавязкова)
- узрост: пяць чалавек 17-25 год, адзін – лідар групы, без абмежавання ўзросту.
- перавага аддаецца валанцёрам арганізацыі (кожны жадаючы можа стаць валанцёрам: у дадзены момант можна прымаць удзел у акцыях да 8 сакавіка – 5,12-16 сакавіка з 17.00-19.00; падамагаць настаўніку для дзяцей – кожную нядзелю 17.00-19.00)
Калі: 18-26 траўня 2018 года.
Месца правядзення: Турцыя, Мэрсін
Для каго: актыўная моладзь 17-25 год (5 чалавек) ; адзін – лідар групы, без абмежавання ўзросту.
- Праезд, пражыванне і харчаванне – аплочвае арганізатар
- Рэгістрацыйны ўнёсак – 100 еўра (вяртаюцца пасля паездкі)
Для падачы заявы неабходна запоўніць анкету да 10 сакавіка.