“Грамадзянскі форум” шукае ўдзельнікаў на моладзевы абмен па тэме “Нацыянальныя і рэлігійныя меншасці на польска-беларуска-літоўскім памежжы. National minorities = European wealth!”
Калі: 12-18 лістапада 2017 года.
Дзе: Беласток, Польшча.
Удзельнікі абмену разгледзяць і абмяркуюць такія тэмы, як талерантнасць, рэлігійныя меншасці, шавінізм і шмат іншых, а таксама паспрабуюць адказаць на наступныя пытанні:
- як дапамагчы людзям з рознымі, часам канфліктуючымі традыцыямі жыць у міры і ўзаемнай павазе?
- як прыпыніць расізм і ксенафобію?
- як дапамагчы меншасці выйсці з ізаляцыі і стаць паўнавартаснай часткай грамадства?
Узрост удзельнікаў – ад 18 да 28 гадоў. Працоўная мова – руская.
Фінансавыя ўмовы
Усе выдаткі, звязаныя з праездам і пражываннем, пакрываюцца арганізатарамі. Унёсак за ўдзел – 10 рублёў.
Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету па спасылцы.
Дэдлайн – 15 кастрычніка 2017 года. Выніку адбору будуць вядомыя 18 кастрычніка.