“Офіс прасоўвання ініцыятыў” і праект “Кнігі для EVS” запрашае на валанцёрства ў Румынію.
Праект накіраваны на набыццё досведу ў галіне нефармальнай адукацыі. Для гэтага валанцёры прымуць удзел у наступных мерапрыемствах:
– інтэнсіўны курс раманскіх моў (11-22.06.2018),
– распрацоўка індывідуальнага плана навучання,
– інтэрнацыянальныя навучальныя семінары, дзе ўвагу наведвальнікаў прыцягнуць да традыцый і звычаяў іншых краін,
– майстар-класы ў 4 румынскіх школах, дзе будуць выкарыстаны нестандартныя метады адукацыі,
Усё адбудзецца ў румынскім горадзе Рымніке Вылча. Валанцёры будуць пражываць у двух кватэрах з усімі выгодамі.
Патрабаванні да кандыдатаў
– быць не малодшым за 18 і не старэйшым за 24 гады;
– быць гатовым і здольным правесці культурнае мерапрыемства ці майстар-клас;
– мець цікаўнасць да іншых і сваёй культуры.
Каб падаць заяўку, трэба даслаць рэзюмэ ў фармаце Europass і кароткую (!) матывацыю па адрасе evs.oip@gmail.com з тэмай ліста «Румыния_ЕВС» да 8 траўня 2018 года. Дакументы павінны быць на ангельскай мове.
У рамках ЕВС пакрываюцца транспартныя выдаткі (не больш за ўстаноўлены ліміт), выдаткі на візу і від на жыхарства, пражыванне, страхоўка, грошы на кішэнныя выдаткі і ежу. Дакладныя сумы будуць удакладнены пасля атрымання заявак.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў «Офіс прасоўвання ініцыятыў». Кантактны тэлефон +37529 395 85 02 (Марыя) і evs.oip@gmail.com.