Актыўная моладзь, моладзевыя работнікі і палітыкі сустрэнуцца на форуме Ўсходняга партнёрства і паразважаюць над удзелам моладзі ў грамадскіх працэсах і яе ўключэнні ў працэс прыняцця рашэнняў.
Калі: 22-23 чэрвеня 2017 года.
Дзе: Варшава, Польшча.
Асноўныя мэты форума:
- паглыбіць дыялог і кааперацыю паміж Еўразвязам і краінамі Ўсходняга партнёрства па пытаннях моладзі і адукацыі;
- знайсці агульныя праблемы і прапанаваць канкрэтныя дзеянні для іх вырашэння;
- стварыць Дэкларацыю для Пятага саміта Ўсходняга партнёрства (кастрычнік 2017, Брусэль).
Асноўныя тэматычныя напрамкі:
- моладзь як актыўная, крытычная і адказная частка грамадства;
- моладзь і прадпрымальніцтва – будучыня ў сваіх руках;
- моладзь і адукацыя – фармальная і нефармальная.
Патрабаванні да кандыдатаў
- паходжанне з краін Усходняга партнёрства;
- актыўны ўдзел у грамадскім жыцці краіны – праца ў моладзевых арганізацыях, НКА і НДА, грамадскіх ініцыятывах і праектах;
- добрае валоданне ангельскай мовай;
- магчымасць і жаданне ўдзельнічаць у самім форуме, а таксама ў яго падрыхтоўчай частцы (распаўсюджваць інфармацыю, знаёміцца з неабходнымі матэрыяламі).
Фінансавыя ўмовы
Удзел у форуме бясплатны. Выдаткі на пражыванне, праезд, візу і іншыя пакрываюцца арганізатарамі.
Дэдлайн падачы заяўкі – 12 красавіка 2017 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.