Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА” ў партнёрстве з Нацыянальнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЭСКА аб’яўляе аб пачатку конкурсу па адборы заявак для ўдзелу ў 19-м міжнародным моладзевым Форуме ЮНЭСКА ў Парыжы.
Форум пройдзе 18-19 лістапада 2019 года ў рамках 40-й сесіі Генеральнай Канферэнцыі ЮНЭСКА ў штаб-кватэры ЮНЭСКА ў Парыжы. Яго ўдзельнікамі_цамі стануць больш за 100 маладых людзей з розных рэгіёнаў свету!
Удзел у Форуме – гэта выдатная магчымасць атрымаць неацэнны вопыт міжкультурнай камунікацыі, дыпламатыі, практыкі ангельскай або французскай мовы, міжнароднай палітыкі, пазнаёміцца з працай Генеральнай Канферэнцыі ЮНЭСКА і, вядома, завесці новых сяброў у розных частках свету!
Патрабаванні да ўдзельнікаў_ц:
- узрост: 18-24;
- адкрытасць і камунікабельнасць;
- добрае валоданне гутарковай ангельскай мовай;
- вопыт рэалізацыі ўласных ініцыятываў ці праектаў у галіне дзейнасці ЮНЕСКА, клубаў ЮНЕСКА;
- здольнасць актыўна мець зносіны з іншымі ўдзельнікамі Форуму, прэзентаваць Рэспубліку Беларусь і Беларускую Асацыяцыю клубаў ЮНЭСКА, завязваць партнёрскія сувязі;
- гатоўнасць да самастойнага падарожжа Мінск-Парыж-Менск.
Фінансавыя ўмовы:
усе выдаткі, звязаныя з удзелам – квіткі, пражыванне і харчаванне аплачваюцца самім удзельнікам. Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА дапаможа адкрыць бясплатную шэнгенскую візу, знайсці і забраніраваць недарагія квіткі і жыллё, скласці лагістыку і падрыхтавацца да Форуму.
Усе адабраныя ўдзельнікі атрымаюць дэталёвую інфармацыю, праграму, рэкамендацыі і будуць афіцыйна дэлегаваны на мерапрыемства.
Для таго каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна перайсці па спасылцы і запоўніць электронную анкету.
Можна дадаткова даслаць сваё рэзюмэ з фота, апісаннем вопыту ўдзелу ў міжнародных моладзевых мерапрыемствах на адрас dmitrius@belau.info
Кантактная асоба – Дзмітрый Субцэльны, старшыня РГА «БелАЮ», +375 29 686 25 82.