Цэнтр мадэлявання будучага (Расія) абвяшчае конкурс навуковых прац для моладзі ва ўзросце 16-26 гадоў. Узнагароджанне пераможцаў пройдзе у Маскве, а ўдзельнік_ца, які/якая атрымае гран-пры, прыме удзел у мерапрыемствах 75 Генеральнай Асамблеі ААН.
Як паўдзельнічаць: напісаць навуковы артыкул/даследаванне, навукова-практычную працу або навукова-фантастычны твор (апавяданне, эсэ), у якім будзе прадстаўлена Ваша бачанне будучыні ў 2045 (год стагоддзя ААН) або 2100 годзе.
Тэматыка конкурса вельмі абшырная, таму кожны знойдзе што-небудзь для сябе.
Намінацыі:
- лепшая навуковая праца на тэму будучыні планеты і чалавецтва на рубяжы 2100 года і магчымыя сцэнары
- лепшая праца або інжынерны стартап, накіраваны на пераадоленне сучасных пагрозаў або па ўмацаванню ўстойлівага развіцця
- лепшая творчая праца, якая апісвае інавацыі і сцэнары будучага пасля 2100 года.
Удзельнікі: моладзь, якая навучаецца ці працуе; школьнікі, студэнты ва ўзросце ад 16 да 26 гадоў з любой краіны.
Дэдлайн: 30 траўня 2020
Мова: руская, ангельская.
Прызы:
1. узнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў Маскве на Міжнародным моладзевым форуме «Фарміруем будучыню разам» — ліпень-жнівень 2020 года. Дакладныя дадзеныя правядзення форуму будуць абвешчаныя пасля нармалізацыі сітуацыі ў свеце з пандэміяй коронавирусной інфекцыі COVID-19.
2. Удзельнік атрымаўшы Гран-пры конкурсу «ГАРЫЗОНТ 2100» прыме удзел у мерапрыемствах 75 Генеральнай Асамблеі ААН 21 верасня 2020 года.
Падрабязнасці на сайце www.futurible.space