Моладзь з ЕС і шасці Усходніх краін-суседзяў запрашаюць да ўдзелу ў летнім лагеры Еўрапейскай школы 2018 года.
Калі: 9-29 жніўня 2018 года.
Дзе: Грузія.
Летнік збярэ каля 100 маладых людзей для ўдзелу ў розных інтэрактыўных і адукацыйных мерапрыемствах. Гэтыя мерапрыемствы будуць накіраваны на тое, каб падкрэсліць еўрапейскія грамадзянскія каштоўнасці і спрыяць супрацоўніцтву, шматкультурнаму паразуменню і цярпімасці сярод моладзі ў рэгіёне Ўсходняга партнёрства.
Гэты летнік будзе падрыхтоўчым этапам для патэнцыйных студэнтаў Еўрапейскай школы Ўсходняга партнёрства і для іншых зацікаўленых маладых прадстаўнікоў краін Усходняга партнёрства. Стварэнне Еўрапейскай школы Ўсходняга партнёрства з’яўляецца часткай больш шырокіх рэгіянальных намаганняў па задавальненні патрэбаў моладзі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- грамадзянства адной за наступных краін: краіны ЕС, Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна);
- узрост ад 14 да 18 гадоў.
Дэдлайн падачы заяўкі – 18 траўня 2018 года.
Больш падрабязнацей па спасылцы.