Упершыню ў Беларусі адбудзецца сесія Еўрпейскага моладзевага парламента (ЕМП).
Калі: 29 лістапада -3 снежня 2017 года.
Дзе: Мінск, Беларусь.
Сесія збярэ 50 маладых актыўных людзей з Беларусі і ўсёй Еўропы, зацікаўленых у атрыманні міжнароднага досведу і ведаў, пашырэнні кругагляду і новых знаёмствах.
Што такое ЕМП?
Еўрапейскі моладзевы парламент мадэлюе рэяльныя сесіі Еўрапарламента. Праграма мерапрыемтсва ўключае ў сябе:
- цімбілдзінг;
- працу ў камітэтах над актуальнай праблемай развіцця Еўропы;
- Генеральную асамблею, падчас якой адбудуцца дэбаты па напісаных рэзалюцыях;
- насычаную штодзённую культурную праграму.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – да 21 гадоў;
- беларускае грамадзянства;
- валоданне размоўнай ангельскай мовай;
Фінансавыя ўмовы
Унёсак за удзел у мерапрыемстве 20 BYN. Арганізатары забяспечваюць жыллё, харчаванне і культурную праграму.
Заяўку можна падаць па спасылцы.
Дэдлайн – 20 кастрычніка (23:59 ЕЕT).
Больш інфармацыі можна знайсці на афіцыйным сайце ЕМП ды на старонцы Сесіі ў Фэйсбуку і VK.