Масіўны адкрыты анлайн-курс (MOOC) «Лічбавая трансфармацыя моладзевых арганізацый» накіраваны на заахвочванне моладзевых арганізацый да выкарыстання розных лічбавых прыладаў для кіравання, камунікацыі, адукацыйнай дзейнасці і актывізму.
Курс будзе прысвечаны тром асноўным тэмам:
1. Лічбавы менеджмент (21.01.19 – 25.01.19),
2. Анлайн-адукацыя (28.01.19 – 01.02.19),
3. Камунікацыя і анлайн-актывізм (04.02.19 – 08.02.19).
Падчас курса ўдзельнікі і ўдзельніцы даведаюцца пра:
– лічбавыя інструменты для менеджменту: Trello, Asana, Freedcamp;
– асноўныя прынцыпы арганізацыі анлайн-курсаў для моладзі;
– лічбавыя інструменты для нефармальнай адукацыі: Open Edx, Kahoot, Powtoon, Moodle, Padlet, Action Bound, Kialo, Google Class і Edmodo;
– практычныя парады для камунікаці праз сацыяльныя медыя;
– як прасоўваць мір і правы чалавека,
– прынцыпы і лепшыя практыкі анлайн-актывізму.
Больш інфармацыі і форма заяўкі (да 16 студзеня 2019) на сайце.