Некалькі адукацыйных ініцыятыў запрашаюць далучыцца да Перакладатону “Moodle Mood”, каб стварыць беларускую версію дыстанцыйнага асяроддзя Moodle.
Навошта?
Moodle – свабоднае (ліцэнзія GNU GPL) віртуальнае навучальнае асяроддзе, што прадстаўляе магчымасць ствараць сайты для анлайн-навучання. Актыўна выкарыстоўваецца ў анлайн-курсах, сістэмах завочнага і дыстанцыйнага навучання. Існуе з 2002 года, але на беларускую мову дагэтуль перакладзены на 5%. Зробім адукацыю даступнай па-беларуску!
Задачы на Перакладатон: сустрэцца, вызначыцца з агульнымі перакладамі асноўных тэрмінаў платформы ды распачаць пераклад.
З якой мовы?
Будзем перакладаць з мовы арыгіналу – ангельскай, пры патрэбе кансультуючыся з існуючымі перакладамі на рускую, украінскую ды іншыя вядомыя вам мовы:)
Калі? 4-га лютага а 12-ай гадзіне
Дзе? Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі (ECLAB)
Што ўзяць з сабой? Ноўтбук ці іншы дэвайс, у якім зможаце перакладаць.
Што будзе пасля?
Крок 2.0: дапрацоўка перакладаў анлайн.
Крок 3.0: пляцоўка дыстанцыйнага навучання Moodle дасяжна на беларускай мове!
Пераклад будзе адбывацца праз анлайн-платформу https://lang.moodle.org/ (можна зарэгістравацца загадзя).
Для ўдзелу просім зарэгістравацца праз анлайн-форму.
Арганізатары: ГА “Цэнтр “Трэці сектар“, Ініцыятыва Адукацыя.Інфо, Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі (ECLAB).