ЮНЭСКА абвяшчае Сусветны моладзевы мультымедыйны конкурс 2016.
Удзельнікам конкурсу неабходна абраць адну з мэтаў устойлівага развіцця, сфармуляваных ААН, і прапанаваць свой спосаб яе дасягнення.
Конкурсныя працы прымаюцца ў трох узроставых катэгорыях:
- для падлеткаў (ад 10 да 14 гадоў);
- для юнацтва (ад 15 да 19 гадоў);
- для моладзі (ад 20 да 25 гадоў).
На конкурс прымаюцца 3-хвілінныя відэаролікі, мультымедыйныя прэзентацыі, мастацкія працы і г.д.
Пераможцы ў кожнай з намінацый атрымаюць стыпендыю для ўдзелу ў 2-тыднёвым летніку “Builders of the Universe”, які пройдзе ў штаце Мэрылэнд (ЗША) улетку 2016 года.
Дэдлайн – 16 студзеня 2016 г.
Больш інфармацыі пра конкурс – па спасылцы.
Паводле by.odb-office.eu