Моладзевы адукацыйны цэнтр “Фіяльта” ў партнёрстве з агенцыяй рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” і сацыяльна-культурнай установай “Віцебск для мяне” пачынаюць набор удзельнікаў на міжнародную адукацыйную праграму “My perspective”.
Калі: 14-19 кастрычніка і 23-30 лістапада.
Дзе: Мінск і Берлін.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце 18-26 гадоў з Беларусі альбо з федэральных земляў Берлін і Брандэрбург (Нямеччына).
Праграма створана для моладзі, якую хвалююць сацыяльна значныя праблемы супольнасці і якая хацела б іх вырашыць, але ёй не хапае навыкаў, знаёмстваў, досведу, падтрымкі.
Працоўная мова – ангельская.
Падчас сустрэчаў удзельнікі будуць ствараць грамадскія ініцыятывы. Таксама ў праграме значацца навучальныя візіты, заняткі па развіцці камунікацыйных навыкаў, каманднай працы, вырашэнні канфліктаў, праектным мэнэджменце і прасоўванні сацыяльных праектаў.
У выніку ўдзельнікі прыдумаюць і запусцяць свае праекты, скіраваныя на вырашэнне важных сацыяльных праблемаў, а таксама даведаюцца, як іх развіваць і прасоўваць. Дапамагаць з рэалізацыяй будуць прафесійныя ментары.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пераймаюць выдаткі на пражыванне і харчаванне ў Мінску і Берліне, а таксама на квіткі ў Германію і дадому.
Каб стаць удзельнікам / удзельніцай, неабходна запоўніць заяўку па спасылцы.
Дэдлайн – 16 верасня 2018 года.
З пытаннямі можна звяртацца на е-адрас fis4fialta@gmail.com.