5 чэрвеня, у Сусветны дзень навакольнага асяроддзя (Дзень эколага), БМГА “Час Зямлі” пры падтрымцы АРР “ДЗЕДЗІЧ” арганізуе кінапрагляд на вольным паветры ва ўтульным дворыку па адрасе Маякоўскага, 46/1, Берасце.
Важная ўмова – ахвотныя паглядзець кіно прыносяць з сабой макулатуру ў “Зялёны” кантэйнер і абменьваюць яе на на мястэчка ў дворыку з кубачкам гарбаты.
Будзем глядзець кіно Жан-Жака Анно “Мядзведзь” (1988 год, Францыя, ЗША, 94 хв).
Можна прыходзіць загадзя, прыносіць прысмакі, піць гарбату і камунікаваць.