Школа журналістыкі ІББ запрашае на першы медыя-бранч, прысвечаны тэме “СМІ як партнёры ў вырашэнні сацыяльных праблем”.
Дзе: Менск, летняя тэраса рэстарана “Вестфалія”.
Калі: 2 верасня.
Сустрэча праводзіцца ў межах серыі восеньскіх нэтворкінгавах мерапрыемстваў Школы журналістыкі ІББ.
Дзеля чаго ўдзельнічаць:
- каб даведацца, як СМІ могуць уплываць на вырашэнне сацыяльных праблем і навошта ім супрацоўнічаць з мясцовымі суполкамі і НДА;
- каб пазнаёміцца з цікавымі людзьмі і праектамі, падзяліцца ідэямі, знайсці тых, з кім сумесна можна было б прасоўваць сацыяльныя праекты.
Спікер сустрэчы: дырэктар Камунікацыйнай агенцыі EZERIN.COM, камунікацыйны кансультант, прадзюсер, гарадскі актывіст Андрэй Эзерын
Мадэратарка: медыяэкспертка Марына Загорская.
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты беларускіх СМІ, прадстаўнікі НДА, праектаў і ініцыятыў. Прадстаўнікам рэгіёнаў будуць пакрывацца выдаткі на праезд і пражыванне.
Удзел у мерапрыемстве бясплатны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя. Дэдлайн – 28 жніўня.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на pr@ibb.by ці па тэлефоне 8(017) 207 49 72.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.