Школа журналістыкі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Раў сумесна з установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (г. Гродна), пры падтрымцы Deutsche Welle Akademie аб’яўляе набор слухачоў у Школу медыяменеджменту.
Мэта
Паляпшэнне якасці беларускіх медыяпраектаў праз павышэнне кваліфікацыі іх менеджэраў
Фармат Школы
4 модулі, кожны працягласцю 1 месяц (2-3 дні стацыянарнага навучання і дыстанцыйныя заданні на платформе Moodle).
Трэнеры
Трэнеры з Беларусі, Украіны, Славакіі якія маюць вялікі досвед працы і прайшлі папярэдняе навучанне па спецыфіцы змяшанага навучання.
Слухачы
Менеджэры журналісцкіх і грамадскіх медыяпраектаў, матываваныя на атрыманне інавацыйных ведаў ды іх ўкараненне ў сваіх рэдакцыях. Склад групы – 15 чалавек.
Пачатак заняткаў
Пачатак першага модуля – 3 сакавіка 2017 года.
Тэмы модуляў
- Як развіваць стратэгію вашага медыя-рэсурса (3-31 сакавіка, стацыянарны трэнінг 3-5 сакавіка);
- Як ствараць, прасоўваць і прадаваць ваш кантэнт (1 – 28 красавіка, стацыянарны трэнінг 1-2 красавіка);
- Як зарабляць грошы стандартнымі і нестандартнымі шляхамі і як іх эканоміць (29 красавіка- 26 траўня, стацыянарны трэнінг 29-30 красавіка);
- Як стварыць эфектыўную каманду і кіраваць ёй (27 траўня- 20 чэрвеня, стацыянарны трэнінг 27-28 траўня).
24 чэрвеня – выпускная сустрэча, выдача сертыфікатаў.
Умовы
Навучанне ў Школе бясплатнае.
Абвязковы ўдзел ва ўсіх модулях Школы і выкананне ўсіх заданняў.
Усе ўдзельнікі, якія паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць Сертыфікат пра заканчэнне Школы.
Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў Школы харчаваннем і пражываннем на час стацыянарных сесій Школы, а таксама праезд на месца правядзення Школы.
Заявіцца
Неабоходна запоўніць апытанку да 10 лютага 2017 г.
Арганізатары Школы звяжуцца з кандыдатамі да 15 лютага і ўзгадняць даты правядзення сумоўя з кожным з заўяленых.
Спіс групы будзе сфарміраваны да 23 лютага.
Дадатковая інфармацыя
E-mail: mediamanagementbelarus@gmail.com