Брытанскі ўрад абвяшчае прыём заявак на атрыманне стыпендыі Chevening, якая лічыцца адной з самых прэстыжных узнагарод для замежных студэнтаў.
Стыпендыя дазваляе атрымаць ступень магістра ў любым вядучым універсітэце Вялікабрытаніі і далучыцца да ўплывовай глабальнай супольнасці стыпендыятаў, якая сёння налічвае больш за 46 000 чалавек.
На 2017-2018 навучальны год стыпендыю атрымаюць каля 1 500 кандыдатаў. Працягласць навучання (і, адпаведна, стыпендыяльнай праграмы) – 1 год.
Абраныя кандыдаты вызначаюцца ў адпаведнасці з іх лідарскімі якасцямі, дасягненнямі, акадэмічнымі і прафесійнымі кваліфікацыямі і валоданнем ангельскай мовай. Перавага будзе на баку амбіцыйных і мэтанакіраваных прафесіяналаў, якія плануюць жыць і працаваць у Беларусі і маюць намер укараняць змены і развіваць краіну.
Патрабаванні:
- (узроставых абмежаванняў няма);
- беларускае грамадзянства (кандыдаты павінны жыць у Беларусі на момант падачы заяўкі);
- абавязковае вяртанне дадому прынамсі на 2 гады пасля заканчэння вучобы па стыпендыі;
- наяўнасць навуковай ступені, адпаведнай патрабаванням для паступлення ў абраную навучальную ўстанову;
- дзве рэкамендацыі, якія неабходна прадставіць на этапе падачы заяўкі;
- падцвердзіць свабоднае валоданне ангельскай мовай да 13 ліпеня 2017 года;
- падаць заяўкі на тры курсы навучання і атрымаць хаця б адно безумоўнае падцверджанне да 13 ліпеня 2017 года;
- пажадана мець не менш за двухгадовы досвед у абранай вобласці (добраахвотная праца і стажыроўкі залічваюцца таксама).
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя пакрывае падарожжа да Вялікабрытаніі і ў зваротны бок, кошт навучання ў магістратуры і пражыванне.
Працэс падачы заявак:
- падаваць заяўку трэба анлайн, па электроннай сістэме Chevening;
- заяўкі будуць прымацца да 8 лістапада 2016 года.
Дадатковую інфармацыю пра крытэры адбору і ўмовы атрымання стыпендыі можна адшукаць на сайце стыпендыяльнай праграмы, а таксама тут і тут.