Мастакі, мастацтвазнаўцы, куратары і пісьменнікі запрашаюцца на ўзбярэжжа горнага возера Сон-Куль у прадгор’ях Цянь-Шань.
Перыяд – 25-31 ліпеня 2016 года.
Удзельнікі змогуць падзяліцца адзін з адным інавацыйнымі методыкамі, падштурхнуць свае творчыя ідэі ў жыццё, паралельна атрымаць магчымасць мастацкага вывучэння качавой культуры падчас падарожжаў і пражывання ў традыцыйнай кыргызскай юрце.
Кэпм мастацтваў аб’яднае творцаў з розных краінаў і дазволіць папрацаваць ў галінах культуры, спадчыны, мастацтва. Па выніках кэмпу адбудзецца выстава прац у Кыргызскім нацыянальным музеі выяўленчага мастацтва, якая плануецца 5 жніўня. Гэтыя працы будуць створаны за час сумеснага пражывання ў традыцыйнай кіргізскай юрце на беразе возера і працы з мясцовым матэрыялам.
Далучыцца да тэмпу жыцця мясцовых жыхароў, даследаваць іх асяродак і паспрабаваць паўплываць на яго праз прафесійную дзейнасць – вось адна з мэтаў кэмпу.
Як падацца
Каб далучыцца да кэмпу, неабходна даслаць у фармаце pdf:
- матывацыйны ліст, які закранае тэмы разнастайнасці прыроды, спадчыны, культуры);
- пяць выяваў мінулых мастацкіх прац ці спасылкі на праекты
на е-адрас bishkekartcenter@gmail.com.
Дэдлайн – 31 траўня 2016 года.