Месца Беларусі ў Еўропе: летняя школа

Рух «За Свабоду» запрашае маладых беларусаў на летнюю школу “Месца Беларусі ў Еўропе”.

Калі: 25-30 ліпеня 2018 года.
Дзе: Варшава.

Студэнты даведаюцца пра тое, як Беларусі і беларусам «заваяваць» Еўропу, як нашу краіну бачаць суседзі, у чым нашы плюсы, мінусы і адметнасць. Навучанне ў Школе Руху «За Свабоду» будзе найбольш цікавае тым, хто жадае заставацца «ў трэндзе» еўрапейскіх тэндэнцыяў, арыентавацца ў тым, куды лепей рухацца Беларусі, і чаму трэба навучыцца самому, каб не губляцца сярод «новых» прафесіяў.

Фармат:

  • Двухузроўневае навучанне. Першы этап — гэта тры рэгіяльныя школы ў Беларусі. Першая з гэтай серыі школа пройдзе ў Мінску 2-3 чэрвеня, яшчэ дзве — у сярэдзіне і напрыканцы чэрвеня у адным з абласных цэнтраў на захадзе і ўсходзе Беларусі.
  • Навучанне будзе падзелена на чатыры блокі: палітыка, эканоміка, гісторыя і культура. Сярод выкладчыкаў школаў у прыватнасці будуць эканаміст Сяргей Чалы, гісторык Уладзімір Арлоў, палітолаг Рыгор Астапеня.
  • Лепшыя ўдзельнікі рэгіянальных школаў працягнуць навучанне ў Варшаве. Там большы акцэнт будзе зроблены на замежных экспертаў, адбудуцца сустрэчы з дэпутатамі сейма Польшчы, прадстаўнікамі польскага мясцовага самакіравання, вядомымі замежнымі экспертамі.

Узроставыя абмежаванні ўдзельнікаў: 18-30 год.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары бяруць на сябе аплату праезду, пражывання (для усіх узроўняў школаў) і дапамогу ў візавай падтрымцы (для тых, хто пройдзе адбор на варшаўскую Школу).

Як падацца?

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету да 25 траўня ўключна, адно з пытанняў якой гучыць так: «У чым адметнасць Беларусі». На падставе гэтай інфармацыі будзе праведзены конкурсны адбор, вынікі якога будуць абвешчаныя да 1 чэрвеня.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.