Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” запрашае на практычны мастацкі курс па гарадской прасторы.
Назва: “Публічная прастора і акцыянізм”. Аўтар: Міхаіл Гулін.
У праграме:
- 6-дзённы закрыты практычны курс і адна публічная сустрэча з аўтарам курса напрыканцы праграмы;
- тры тэматычных блока: паблік-арт, акцыянізм, фатаграфія як метад дакументацыі;
- вывучэнне мастацкага патэнцыяла гарадской прасторы на прыкладзе Мінска
Крытэрыі адбору:
Людзі ад 18 гадоў, якія цікавяцца перфарматыўнымі практыкамі і тэмай паблік-арта ў мастацтве.
Удзельнікам трэба мець фотаапараты альбо відэакамеры.
Фінансавыя ўмовы:
Удзел – платны. Кошт курса 600 000 рублёў. Зыходзячы з матывацыйнага ліста кандыдата можа быць прапанаваны бюджэтны ўдзел.
Пачатак курса Міхаіла Гуліна – 21 красавіка, першы занятак пройдзе з 19.00 да 21.00 па адрасе: Някрасава, 11/34. Далей курс змяшчае практычную частку ў форме шпацыру па Мінску.
Заяўка на ўдзел у курсе Міхаіла Гуліна складаецца з рэзюмэ і матывацыйнага ліста. Заяўку дасылаць на адрас info@ygallery.by з пазнакай “Майстэрня Міхаіла Гуліна”.
Курс ладзіцца у межах праекта “10 майстэрняў”.