Адчынены прыём заявак на стыпендыі ад Фонда імя Марыён Дзёнхоф для праходжання валанцёрскай службы ў Берліне.
У актыўнай моладзі ёсць шанец прайсці цікавую і пазнавальную валанцёрскую службу ў адной з некамерцыйных арганізацый Берліну, профіль якой абіраецца сыходзячы з ведаў і інтарэсаў ўдзельнікаў. Базавыя выдаткі на праходжанне праграмы пакрываюцца стыпендыяй.
Удзельнікаў таксама чакае суправаджальная адукацыйная праграма па пытаннях гісторыі, грамадства, палітыкі, культуры і экалогіі ў Нямеччыне ад Нямецка-Рускага Абмену ў Берліне, які будзе курыраваць стыпендыятаў.
Умовы ўдзелу:
- актыўны ўдзел у грамадскім жыцці сваёй краіны;
- вольнае валоданне нямецкай мовай;
- жаданне самастойна займацца праектнай працай;
- грамаджянства Расіі, Беларусі, Украіны, Эстоніі, Латвіі і Літвы
Дэдлайн працягнуты да 14 траўня, падрабязнасці пра праграму можна знайсці тут.