З 9 па 17 лістапада ў Мінску адбудзецца фестываль “Тыдзень студэнта”, прысвечаны Міжнароднаму дню салідарнасці студэнтаў.
Як гэта было летась, глядзіце тут.
Арганізатары запрашаюць ініцыятыўных людзей, якія жадаюць атрымаць незабыўны досвед валанцёрства і развіць свае скілы ў арганізатарскім накірунку. Каб стаць адным з каманды, неабходна запоўніць анкету.
Якая дапамога патрэбна?
- Лагістыка (дамовіцца з памяшканнем, знайсці людзей, патэліць удзельнікам і інш.);
- Піяр (сацсеткі);
- Тэхнічная дапамога на мерапрыемствах (сустракаць удзельнікаў, падрыхтоўваць прастору і г.д.).
Дэдлайн – 25 кастрычніка. Пасля арганізатары запросяць усіх на агульную сустрэчу, дзе больш дэталёва раскажуць пра сутнасць працы.
Па любых пытаннях можна пісаць на адрас studentsweek@gmail.com.