DAAD і даследчая школа па біяхіміі Ўніверсітэта Канстанца прапаноўваюць стыпендыі на атрыманне ступені PhD па біяхіміі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- мець супень магістра (ці эквівалентную) па хіміі, біялогіі, навуках пра жыццё ды інш;
- поспехі ў навучанні павінны быць вышэй за сярэднія;
- падцвердзіць зацікаўленасць у біяхіміі;
- на момант падачы дакументаў не заставацца ў Нямеччыне больш за 15 месяцаў;
- апошні акадэмічны экзамен павінны быць здадзеным на працягу мінулых 6 гадоў;
- добрае валоданне ангельскай мовай (B2).
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя ў памеры 1 450 € штомесяц.
Кандыдатам трэба зарэгістравацца на анлайн-платформе і даслаць матывацыйны ліст, мінімум дзве рэкамендацыі і пацверджанне валодання ангельскай мовай.
Дэдлайн падачы заяўкі – 12 траўня 2016 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.