12 снежня Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” прадставіць вынікі пілотнага даследавання даступнасці публічных прастораў Мінска для розных сацыяльных груп.
У Мінску шмат пляцовак для правядзення мерапрыемстваў самага рознага фармату – ад майстар-класаў да канцэртаў. Жывая Бібліятэка разам з даследчыцай Аксанай Шэлест праверылі шэраг прастораў на даступнасць і даведаліся пра прычыны бягучага стану пляцовак ды перспектывы яго зменаў.
На мерапрыемстве адбудзецца прэзентацыя вынікаў даследавання даступнасці 15-ці публічных прастораў Мінска для розных сацыяльных груп:
- людзей з інваліднасцю;
- бацькоў з малымі дзецьмі;
- людзей старэйшага ўзросту;
- трансгендарных людзей;
- тых, хто прытрымліваецца экапрыязнага ладу жыцця.
Пасля прэзентацыі адбудзецца абмеркаванне вынікаў пілотнага даследавання. Разам з арганізатарамі наведвальнікі паспрабуюць знайсці адказы на пытанні “Як зрабіць прасторы даступнымі для ўсіх?” і “Што можна рабіць разам для гэтага?”
Умовы:
Мерапрыемства адбудзецца 12 снежня з 19:00 да 21:00 у галерэі сучаснага мастацтва “Ў”. Уваход вольны, але патрэбная папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.
Падрабязней пра прэзентацыю – тут.