Фундацыя Конрада Адэнаўэра жадае падтрымаць беларускіх студэнтаў і прапануе ім стыпендыі для вучобы ў Нямеччыне.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і суіскальнікі навуковай ступені, якія паспяхова скончылі вучобу ў роднай краіне і жадаюць працягнуць яе ў Нямеччыне.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- выдатныя поспехі ў вучобе;
- шырокі кругагляд;
- інтарэс да палітычных пытанняў;
- жаданне і гатоўнасць працаваць для людзей і грамадства ў сваёй краіне;
- узрост – да 30 гадоў;
- добрае валоданне нямецкай мовай (мінімум на ўзроўні В2, нават калі вучэбны курс плануецца на ангельскай).
Падаваць заяўку могуць студэнты альбо даследчыкі любога навуковага накірунку.
Вучоба мусіць пачацца ў 2016 годзе.
Фінансавыя ўмовы
Цягам двух гадоў студэнты будуць атрымліваць € 750 штомесяц. Суіскальнікі і даследчыкі на працягу трох гадоў – € 920 кожны месяц.
Неабходныя дакументы для студэнтаў, суіскальнікаў і даследчыкаў можна паглядзець па спасылцы. Тут можна знайсці і спампаваць заяўку.
Як падацца
Сабраныя і цалкам запоўненыя дакументы неабходна даслаць на е-адрас спадара Вольфганга Зэндэра wolfgang.sender@kas.de.
Дэдлайн – 22 траўня 2016 года. Для ўдзельнікаў, якія маюць шэнгенскую візу, дэдлайн працягнуты да 31 траўня.
Стыпендыятаў абяруць 15-17 ліпеня ў Вільні. Больш падрабязнасцей можна знайсці па спасылцы.
Кантакты:
Dr. Wolfgang Sender
Country Director Belarus, Konrad Adenauer Foundation
Totoriu g. 21, LT-01121 Vilnius, Lithuania