Універсітэт Андрашы ў Будапешце запрашае на летнюю школу “Культура памяці ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе“.
Перыяд – з 28 жніўня па 4 верасня 2016 года. Лакацыя – Будапешт, Венгрыя.
У краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы нацыяналістычнае і камуністычнае мінулае – даволі спрэчная тэма, якая прысутнічае як у палітычных дэбатах, так і ў літаратуры. Міжнародная і міждысцыплінарная летняя школа мае на мэце аб’яднаць гэтыя два кампаненты і абмеркаваць, як можна не забыцца на злачынствы камунізму і нацыянал-сацыялізму.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, якія атрымліваюць ступень бакалаўра ці магістра і паходзяць з нямецкамоўных краінаў, з Цэнтральнай, Паўднёвай і Ўсходняй Еўропы.
Працоўная мова – нямецкая.
Як падацца
Кандыдаты на ўдзел мусяць даслаць усе неабходныя дакументы:
- запоўненую анкету;
- матывацыйны ліст;
- жыццярыс;
- падцверджанне добрага валодання нямецкай мовай (В2 – С1);
- копію апошняга пасведчання аб сканчэнні (школы альбо ўніверсітэта)
у pdf-фармаце на адрас tim.kraski@andrassyuni.hu.
Дэдлайн – 15 чэрвеня 2016 года.
Фінансавыя ўмовы
Удзел у школе каштуе 500 еўра. Гэтая сума, апроч самога ўдзелу, пакрывае выдаткі на пражыванне.
Але ёсць 25 стыпендый, якія цалкам кампенсуюць выдаткі і вызваляць ад платы за ўдзел. Каб атрымаць адну з іх, неабходна запоўніць заяўку па спасылцы.
Падрабязнасці тут.