Кампанія “Балтыка” (Carlsberg Group) сумесна з Young Global Pioneers прапануе таленавітай моладзі паўдзельнічаць у міжнароднай інавацыйнай адукацыйнай праграме YGP Talent Network.
Калі: 23 ліпеня – 12 жніўня 2017 года.
Дзе: Занзібар і Танзанія.
Праграма пачнецца з 3-тыднёвага адукацыйнага падарожжа па гэтых краінах, пасля чаго ўдзельнікі стануць часткай вялікай сеткі амбітнай моладзі, што жадае ўмацаваць кроскультурныя сувязі.
Удзельнікі паездкі змогуць даведацца пра культуру, гісторыю, праблемы і магчымасці рэгіёну, наведаць мясцовыя прадпрыемствы і ўніверістэты, сустрэцца з паспяховымі маладымі прадпрымальнікамі, пазнаёміцца з моладдзю з дзіцячай вёскі SOS, даведацца пра эканоміку замкнутага цыклу і эканамічны інтэлект, заглыбіцца ў мастацтва, звычаі Танзаніі і Занзібара, прабавіць час з равеснікамі з розных краін.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- добрае валоданне пісьмовай і размоўнай ангельскай;
- узрост – 19-25 гадоў;
- мець прагу да пазітыўных пераменаў у свеце;
- быць мэтанакіраваным;
- быць зацікаўленым у працягу супрацы з YGP Talent Network.
Як падацца
Каб стаць удзельнікам, неабходна запоўніць заяўку і далучыць да яе эсэ на тэму зялёнай эканомікі на ангельскай мове, а таксама прымацаваць рэзюмэ. Пасля гэтага будзе неабходна прайсці сумоўе з кампаніяй “Балтыка” і ўжо пасля гэтага – з Young Global Pioneers.
З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца на е-адрас youngtalents@baltika.com.