National Agency of European Solidarity Corps арганізуе семінар, мэта якога – натхніць школы і дзіцячыя садкі на больш інтэнсіўны ўдзел у валанцёрскіх праектах.
Калі: 23-27 ліпеня 2019 года.
Дзе: Варшава, Польшча.
Мэта семінару – падвысіць зацікаўленасць еўрапейскіх валанцёраў у пазакласных мерапрыемствах школаў і дзіцячых садкоў.
З дапамогай гэтага семінару арганізатары жадаюць ахапіць школы і дзіцячыя садкі і натхніць іх на ўдзел у міжнародных валанцёрскіх праектах у межах праграмы European Solidarity Corps.
Да ўдзелу запрашаюцца праектныя мэнэджары, адукатары, настаўнікі школаў і дзіцячых садкоў.
Працоўная мова – ангельская.
Фінансавыя ўмовы
Унёсак за ўдзел вар’юецца ў залежнасці ад краіны. Арганізатары забяспечваюць бясплатнае пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў. Таксама вяртаюцца грошы за праезд.
Падаць заяўку і даведацца больш падрабязнасцей па спасылцы.
Дэдлайн – 19 траўня 2019 года.