Дзе: Польшча.
Праграма візіту
Падчас візіту ўдзельнікі і ўдзельніцы даведаюцца пра дзейнасць няўрадавых арганізацый у Польшчы ў галіне “актывізацыі” грамадзян. Таксама – пра важнасць сувязі паміж арганізацыяй і яe найбліжэйшым асяроддзем дзеля забеспячэння большай стабільнасці арганізацыі і лакальнай салідарнасці ў выпадку неспрыяльных умоваў для яе дзейнасці.
Візіт будзе доўжыцца 6 дзён:
- на першы дзень запланаваны майстар-класы для азнаямлення ўдзельнікаў і ўдзельніц з агульнымі пытаннямі актывізацыі і ўкаранення арганізацыі ў мясцовай супольнасці ды пошуку альтэрнатыўных крыніц падтрымкi яе дзейнасці (Варшава);
- на працягу чатырох дзён адбудуцца сустрэчы з абранымі арганізацыямі і грамадскімі лідарамі і лідаркамі. Арганізатары пакажуць практычнае прымяненне “дыягназу”, а таксама досвед арганізацыяў, якія паспяхова ўключаюць жыхароў у сваю дзейнасць; якія атрымалі падтрымку з мясцовага асяроддзя, эфектыўна выкарыстоуваюць мясцовыя крыніцы падтрымкі, знаходзяць аднадумцаў, альтэрнатыўныя спосабы фінансіраваня. (Варшава + 2-3 гарады/мясцовасці);
- на шосты дзень плануецца падсумоўваючы майстар-клас, падчас якога будзе праведзены аналіз, падрыхтаваны ўдзельнікамі і ўдзельніцамі. Таксама будзе супольны аналіз: што маем? чаго нам не хапае, каб удзельнікі і ўдзельніцы змаглі рэалізаваць адну з ідэяў пасля вяртання з навучальнага візіту (Варшава).
Заяўку могуць падаваць прадстаўніцы і прадстаўнікі беларускіх НДА ды ініцыятыў:
- профіль дзейнасці якіх звязаны з грамадзянскай актыўнасцю, альбо якія плануюць у будучыні заняцца такой дзейнасцю;
- маюць матывацыю, каб набыць веды і нарошчваць патэнцыял сваіх ініцыятыў ды арганізацый;
- якія займаюцца лакальным развіццём, развіццём мясцовых супольнасцяў і грамадзянскай актыўнасцю, бяруць удзел у канкрэтных і эфектыўных дзеяннях на карысць сваёй грамады, у абароне патрэб жыхароў, мабілізуюць іх да сумесных дзеянняў;
- маюць уяўленне і матывацыю, каб атрыманыя ў Польшчы веды і вопыт укараніць у сваю дзейнасць у Беларусі.
У навучальным візіце можа ўзяць удзел толькі адзін чалавек ад арганізацыі. Заяўка складаецца з aнкеты на ўдзел (макс. 2 старонкі).
Як можна падаць заяўку?
Для падачы заяўкі трэба адправіць інфармацыю аб жаданні ўдзельнічаць на адрас электроннай пошты studyvisit@eedc.org.pl – у адказ вы атрымаeце фармуляр aнкеты, які трэба запоўніць і адправіць на гэты ж адрас studyvisit@eedc.org.pl да 17:00 (па беларускім часе) 15 сакавіка з пазнакай «НДА 2019».
Абвяшчэнне вынікаў набору – 20 сакавіка 2019 года.
Правілы адбору ўдзельнікаў і ўдзельніц
З прысланых заявак арганізатары абяруць 10 кандыдатаў для ўдзелу ў візіце.
Перавага будзе аддавацца ўдзельніцам і ўдзельнікам, якія адпавядаюць наступным крытэрам:
- дзейнасць на карысць мясцовых супольнасцяў і грамадзян;
- матывацыя і наяўнасць ідэі, як выкарыстаць атрыманыя веды і вопыт у дзейнасці ў Беларусі;
- няўдзел цягам апошніх трох гадоў у навучальных візітах у Польшчу аналагічнага характару і тэматыкі;
- наяўнасць рэкамендацыі ад прадстаўнікоў іншых беларускіх НДА.
Узровень валодання польскай мовай не з’яўляецца ўмовай удзелу ў візіце. Плануецца пераклад на беларускую мову.
Фінансавыя ўмовы