Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» запрашае прыняць узяць удзел у Доўгатэрміновым вочна-дыстанцыйным навучальным курсе для выкладчыкаў, трэнераў і менеджэраў сферы дадатковай адукацыі дарослых Гродзенскай вобласці.
Калі і дзе: з жніўня па лістапад 2016 года на базе Платформы дыстанцыйнага навучання грамадскага аб’яднання «ВІТ».
На працягу курса ўдзельнікі:
- пазнаёмяцца з сучаснымі падыходамі да адукацыі дарослых і стандартамі нефармальнай адукацыі;
- удасканаляць прафесійныя кампетенцыі ў галіне арганізацыі, распрацоўкі, правядзення і ацэнкі адукацыйных праграм для розных мэтавых груп;
- распрацуюць уласную адукацыйную праграму, якую змогуць правесці на мясцовым узроўні пасля заканчэння навучальнага курса.
Вядучыя курса: у якасці выкладчыкаў і экспертаў курса будуць працаваць запрошаныя беларускія спецыялісты ў галіне адукацыі дарослых.
Мэтавая група: настаўнікі, выкладчыкі, метадысты, трэнеры, супрацоўнікі быбліятэк, цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, менеджэры, якія праводзяць ці плануюць праводзіць праграмы дадатковай адукацыі для розных груп насельніцтва Гродзенскай вобласці.
Фармат: тры навучальных модуля на палатформе дыстанцыйнага навучання (аб’ем – 4-6 гадзін у тыдзень) і па месцу працы/жыхарства, а таксама тры аднадзённыя вочныя сесіі ў Гродна.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- зацікаўленасць ва ўдасканаленні і развіцці ўласных кампетенцый у сферы адукацыі дарослы;
- папярэдні досвед працы з пазначанай тэмай і/ці бачанне далейшай работы ў сферы адукацыі дарослых;
- час для работы на курсе не меней за 4 гадзін у тыдзень, а таксама доступ да кампутара і сеткі Інтэрнэт.
Фінансавыя ўмовы:
Удзел у вочных і дыстанцыйных занятках, навучальныя матэрыялы і кава-паўзы пад час вочных сесій бясплатныя для ўсіх удзельнікаў і ўдзельніц курса. Усе іншыя выдаткі, звязаныя з удзелам у курсе, аплочваюцца ўдзельнікамі і ўдзельніцамі ці арганізацыямі, якія іх накіроўваюць на навучанне.
Дэдлайн рэгістрацыі на курс – 10 жніўня 2016 года.
Па ўсіх пытаннях, звязаных з удзелам у курсе, звяртайцеся да каардынатара курса Віталя Нікановіча па электроннай пошце:vnikanovich@gmail.com ці праз скайп: v_n_n_v.