МГА “Добрая воля” ў межах праграмы Эразмус+ запрашае на навучальны курс пра графіці ў Польшчы.
Калі: 24 верасня – 2 кастрычніка 2018 года.
Дзе: Познань, Польшча.
Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя работнікі ва ўзросце ад 18 гадоў.
Міжнародны трэнінг “What’s’art” для моладзевых работнікаў у межах праграмы Erasmus+ мае на мэце прасоўванне правоў чалавека праз мастацтва ў грамадскай прасторы, павелічэнне ўплыву маладых людзей ў мясцовых супольнасцях, умацаванне талерантнасці і павагі да правоў чалавека ў сродках масавай інфармацыі.
Навучальны курс збярэ 27 удзельнікаў з Італіі, Балгарыі, Румыніі, Латвіі, Грэцыі, Гішпаніі, Кіпру, Польшчы і Беларусі, якія працуюць у галіне правоў чалавека, супрацьдзейнічаюць мове нянавісці, жадаюць развіць свае мастацкія здольнасці, а таксама якія маюць уплыў на мясцовае насельніцтва праз сродкі масавай інфармацыі і грамадскія месцы.
Фінансавыя ўмовы
Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам. Рэгістрацыйны ўнёсак – 40 еўра.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 4 верасня 2018 года.
Больш падрабязнасцей можна знайсці па спасылцы.