Усіх зацікаўленых запрашаюць на навучальны курс “Актывізацыя грамадскага дыялогу праз дэбаты”.
Курс накіраваны на развіццё кампетэнцый удзельнікаў, неабходных для таго, каб арганізаваць абмеркаванне важных для грамадства пытанняў праз дэбаты.
Лакацыя – Літва. Працоўныя мовы – беларуская і руская.
Навучальны курс складаецца з адукацыйных сесій у спалучэнні з практычнымі заданнямі, якія дазволяць пакаштаваць новыя веды і ўменні на практыцы. З удзельнікамі будзе працаваць эксперт з Літвы, які падрабязна распавядзе пра методыку правядзення дэбатаў і эфектыўныя падыходы да працы з аўдыторыяй, а таксама навучыць маладых актывістаў і актывістак з Беларусі самастойнай працы над гэтым накірункам.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць сябрам грамадскай арганізацыі, палітычнай партыі, актыўным грамадзянінам мясцовых супольнасцей Беларусі;
- узрост – ад 18 да 30 гадоў;
- інтарэс да аганізацыі і правядзення дэбатаў;
- матывацыя і магчымасць удзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах навучальнага курсу.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары кампенсуюць усе выдаткі на пражыванне, праезд і харчаванне, пры неабходнасці і на атрыманне Шэнгенскай візы.
Заяўку на ўдзел можна падаць па спасылцы.
Дэдлайн – 14 лютага 2016 года.
Больш дэталёвую інфармацыю і расклад семінараў можна паглядзець тут.