Агенцыя ЗША по міжнародным развіцці (USAID) абвяшчае конкурс на ўдзел у праграме прафесійна-культурнага абмену Community Connections-2017.
Кандыдаты і кандыдаткі, абраныя праз конкурс заявак і сумоў’е, атрымаюць магчымасць правесці тры тыдні ў ЗША: прайсці прафесійную стажыроўку, пазнаёміцца з культурай і традыцыямі краіны. Удзельнікі і ўдзельніцы будуць жыць у сем’ях. Валоданне ангельскай мовай не патрабуецца.
Тэмы праграм Community Connections 2017:
- Паслугі па рэабілітацыі дзяцей і моладзі з інваліднасцю (з захаваным інтэлектам);
- Інклюзіўнае навучанне ў школе;
- Развіццё інфраструктуры падтрымкі інавацыйнага прадпрымальніцтва;
- Роля грамадскасці ў развіцці мясцовых суполак;
- Навучанне школьнікаў асновам прадпрымальніцкай дзейнасці;
- Узмацненне ролі жанчын у вырашэнні сацыяльных праблем мясцовых суполак.
Неабходныя дакументы:
- запоўненая анкета-заяўка;
- 2 рэкамендацыйныя лісты;
- рэзюмэ.
Дэдлайны розныя для кожнай праграмы, першы – 25 кастрычніка 2016-га і апошні – 21 сакавіка 2017 года.
Графік стажыровак, дэдлайны, прыблізныя даты сумоўяў і патрабаванні для кожнай з праграм можна знайсці тут і тут.