“Teatri di carta” – праект для моладзевых супрацоўнікаў, якія працуюць з людзямі з інваліднасцю. Пад час праекта ўдзельнікі будуць вучыцца выкорыстоўваць тэатр для працы з моладзю, якая мае розныя ступені інваліднасці.
Тэатр з’яўляецца ўніверсальнай мовай, праз якую навакольнае асяроддзе робіцца прыемным і ўтульным, з дапамогай якога маладыя людзі ствараюць, узаемадзейнічаюць, эксперыментуюць, спазнаюць найбольш патаемныя часткі сябе (страхі, мары, эмоцыі) у вымярэнні, дзе няма правільных ці няправільных метадаў або адрозненняў, дзе ўсе роўныя, дзе можна «гуляць» без страху вонкавага асуджэння. Праз тэатральны досвед праект скіроўвае ўдзельнікаў на шлях да новых адкрыццяў і асабістага росту, развіццё здольнасцяў і асабістых інтарэсаў, ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва адзін з адным.
Патрабаванні да ўдзельнікаў і ўдзельніц:
- узрост 18+
- працуюць з людзямі з інваліднасцю
- валоданне ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні вітаецца.
Умовы ўдзелу:
- выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.
- рэгістрацыйны ўнёсак – 40 еўра
- вітаецца жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу у МГА “Добрая воля”\ РГА “Надзея дзецям»
Калі: 12-17 лістапада 2018
Дзе: Thiene, Італія (70 км ад Венецыі)
Каб падацца неабходна:
- Запоўніць анкету да 25 верасня
- падпісацца на суполку ў VK – vk.com/erasmus_BY альбо ў facebook