Навучыцца ўспрымаць мастацтва па-новаму на трэнінгу ў Італіі

Эразмус+ запрашае на трэнінг “Innovating Musicultural Visions (IMV)”, мэта якога – развіць ва ўдзельнікаў новае бачанне розных формаў мастацтва. Месца правядзення – Сант-Агата-дэ-Гоці (40 км ад Неапаля), Італія.

Праект IMV узнік мэтай навучыць удзельнікаў новаму бачанню розных форм мастацтва і таго, як яны звязаны з целам i розумам. Праект уключае серыю мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне сувязі з ўдзельнікаў з целам, пераадоленне сарамлівасці і раскрыцця новых спосабаў праяўлення асобы, наладжваннем сувязі з іншымі людзьмі, прыродай і інш.

У праекце прымаюць удзел уцекачы з афрыканскага кантыненту, якія жывуць у Італіі.

Калі:

З 4 па 14 траўня 2019 года.

Да ўдзелу запрашаюць:

Праект шукае 5 маладых людзей ва ўдзосце ад 18 да 24 год і аднаго лідара 18+, якія:

  • маюць дачыненне да тэмаў праекта,
  • валодаюць ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні.

Умовы:

Для ўдзелу неабходна заплаціць рэгістрацыйны ўнёсак – 40 еўра. Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.

Як падацца:

Запоўніць форму па спасылцы. Дэдлайн – 10 сакавіка.

Больш інфармацыі – тут.