Трэнінг накіраваны на тое, каб навучыць еўрапейскіх моладзевых працаўнікоў, што такое лічбавы сторытэлінг, і як яго можна выкарыстоўваць для працы з моладдзю з розным культурным досведам.
Мэты праекта:
– Даць удзельнікам веды аб лічбавым сторытэлінгу і яго магчымых выгадах для працы з моладдзю
– Узброіць іх навыкамі, неабходнымі для распрацоўкі лічбавых праектаў для сваіх супольнасцяў
-Палепшыць навыкі ўдзельнікаў ў галіне інтэрнэт-тэхналогій і заахвоціць іх выкарыстоўваць тэхналогіі з адкрытым зыходным кодам у сваёй паўсядзённай працы з моладдзю
– Стварыць сетку аднадумцаў сярод арганізацый і прыватных асоб, якія зацікаўлены ў далейшым абмене па тэме з выкарыстаннем лічбавых метадаў для працы з моладдзю
– Распрацоўка праектаў на будучыню, выкарыстоўваючы навыкі і веды, атрыманыя ў ходзе гэтага навучальнага курса.
Профіль удзельнікаў:
- Моладзевыя працаўнікі і моладзевыя лідэры, зацікаўленыя ў вывучэнні новых метадаў работы з людзьмі з разнастайным культурным і / або міграцыйным досведам
- Матываваныя, каб даведацца больш пра канцэпцыі лічбавага сторытэлінгу (папярэдніх ведаў у стварэнні фота / відэа і рэдагавання не патрабуецца)
- Гатовыя да выкарыстання лічбавага сторытэлінгу як метада працы з моладдзю ў сваіх супольнасцях
- Зацікаўленыя ва ўсталяванні далейшага супрацоўніцтва з аналагічнымі арганізацыямі з іншых еўрапейскіх краінаў
- У стане свабодна размаўляць на англійскай мове
У праекце будуць удзельнічаюць наступныя краіны: Малдова, Данія, Аўстрыя, Беларусь.
Заяўка: неабходна да 17 кастрычніка запоўніць анлайн-заяўку.
Дадатковая інфармацыя: Every Pixel Tells a Story_Outline.pdf
Арганізатары: Fundacja Autokreacja
Кантакт для пытанняў: autokreacja@autokreacja.org, +48502096593
Фінансавыя ўмовы: ўдзел у трэнінгу і ўсе выдаткі аплочваюцца арганізатарамі, дарога з Беларусі і назад пакрываецца ў памерах да 275 еўра.