Эксперты і эксперткі з Эстоніі і Беларусі падзеляцца лепшымі практыкамі і анлайн-інструментамі для каардынацыі працы ў камандах, аддаленай працы і камунікацыі на майстар-класе 4 кастрычніка ў Мінску.
На майстар-класе будзе разгледжана, як, выкарыстоўваючы сучасныя метады і анлайн-вырашэнні, знізіць нагрузку, павялічыўшы пры гэтым эфектыўнасць працы каманды. Будуць прапанаваныя метады і рашэнні, заснаваныя на патрэбах удзельнікаў, таму пры рэгістарацыі важна адказаць на пытанні анкеты.
Для каго?
Майстар-клас будзе карысны ўсім, хто працуе ў арганізацыях і ініцыятывах грамадскай супольнасці, мясцовых супольнасцях.
Умовы ўдзелу
Майстар-клас пройдзе 4 кастрычніка з 10.30 да 17.00 ў Мінску. Для працы ўдзельнікам спатрэбіцца ноўтбук. Месца правядзення будзе паведамлена зарэгістраваным удзельнікам.
Удзел бясплатны, неабходна зарэгістравацца па спасылцы. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на скрыню oeec.ngo@gmail.com. Арганізатары не пакрываюць транспартных выдаткаў удзельнікаў.
Дэдлайн падачы заявак: 24 верасня 2018.