У першую чаргу трэнінг разлічаны на тых, хто плануе падаваць заяўкі ў межах конкурсу на падтрымку праектаў у галіне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў, абвешчанага БДПЧ 6 лістапада 2018 года, але заяўкі будуць прымацца і ад іншых ініцыятываў і арганізацыяў, у якіх недастатковы досвед у галіне праектнага мэнэджмэнту і фандрайзінгу.
Што дасць трэнінг?
У рамках трэнінгу ўдзельнікі змогуць:
- азнаёміцца з правіламі складання якаснай праектнай заяўкі;
- атрымаць тлумачэнне адносна важных дэталяў пры складанні праектнай заяўкі;
- набыць навыкі складання праектнай заяўкі і бюджэту, асноўных прынцыпаў справаздачнасці;
- атрымаць каштоўныя камэнтары і парады з боку экспэртаў наконт пераўтварэння ўласнай ідэі ў жыццяздольны праект і пошуку партнэраў.
Таксама ўдзельнікі змогуць азнаёміцца з правіламі абвешчанага конкурсу праектаў, абмеркаваць іх і атрымаць адказы на ўзьніклыя пытанні.
Як трапіць на трэнінг?
Адбор удзельнікаў будзе праходзіць на конкурснай аснове. Жадаючым прыняць удзел у трэнінгу трэба запоўніць анлайн-анкету не пазьней за 3 снежня 2018 году.
Увесь трэнінг будзе праходзіць з 20 па 22 снежня 2018 г, Пачатак трэнінгу 20 сьнежня аб 11:00.
Дзе: Вільня, Гатэль: Corner Hotel, вул.T. Ševčenkos 16.
Арганізатар: Беларускі ДПЧ імя Б. Звозскава
Калі ў вас узнікнуць пытанні, зьвяртайцеся па адрасе assistantminsk@gmail.com.