The Yenching Academy of Peking University прапануе магчымасць навучання па праграме Master’s degree in China Studies.
Калі: верасень 2018 – жнівень 2019 года.
Дзе: Пекін, Кітай.
Праграма адмыслова распрацаваная для вывучэння Кітая за межамі традыцыйных гуманітарных і сацыяльных дысцыплін. Навучанне праводзіцца на ангельскай мове.
Студэнты і студэнткі будуць працаваць у малых групах і такім чынам змогуць стварыць шчыльныя зносіны паміж прадстаўнікамі розных дысцыплінаў і канцэпцый і ствараць спрыяльныя ўмовы для абмену ідэямі і ўзаемнага навучання. Таксама ўсе замежныя студэнты змогуць прайсці курс навучання кітайскай мове, а кітайскія студэнты будуць вывучаць замежную.
Для замежных студэнтаў і студэнтак навучанне на праграме разлічана на 12 месяцаў, для студэнтаў і студэнтак з Кітая – 24 месяцы. Тэрміны навучання ахопліваюць не толькі восеньскі і веснавы семестр, але і летнія месяцы.
Па заканчэнні гадавой праграмы студэнты і студэнткі могуць застацца яшчэ на год для завяршэння даследавання і абароны дыпломнай працы. У залежнасці ад праекту і акадэмічнай паспяховасці студэнты і студэнткі могуць прэтэндаваць на падаўжэнне стыпендыі на другі год.
Фінансавыя ўмовы
Пекінскі ўніверсітэт прапануе стыпендыю, якая пакрывае плату за навучанне, пражыванне ў кампусе ўніверсітэту і авіяпералёт у Пекін і назад пасля заканчэння навучання.
Навучацца на праграме могуць студэнты і студэнткі, якія:
- у стане пачаць навучанне ў верасні 2018 года;
- маюць выдатную паспяховасць;
- выдатна валодаюць ангельскай мовай;
- уцягнуты ў пазакласную дзейнасць, грамадскія працы, грамадскія арганізацыі;
- маюць лідарскі патэнцыял;
- маюць ступень бакалаўра ў любой дысцыпліне, атрыманую не пазней за 31 жніўня 2018 года;
- перавага аддаецца студэнтам ва ўзросце 25 гадоў і маладзейшым.
Усе, хто жадаюць навучацца на праграме Master’s degree in China Studies, павінны зарэгістравацца на партале ўніверсітэту Peking University і падаць на разгляд наступныя дакументы:
- рэгістрацыйную форму;
- рэзюмэ;
- матывацыйны ліст;
- выпіску з апошнімі адзнакамі;
- 2 рэкамендацыйныя лісты;
- вынік тэсту на веданне англійскай (IELTS / TOEFL / Cambridge / CEFR).
Дакументы павінны быць прадстаўлены на ангельскай мове.
Дэдлайн – 15 студзеня 2018 года.
Паводле by.odb-office.eu